Последние комментарии

"Роднае" Ірыны Касянковай

  • : Function ereg() is deprecated in /var/www/t-av/data/www/talanty.dyatlovo.info/includes/file.inc on line 649.

Паэзія — асаблівы свет. У чым яго адметнасць? Як адлюстроўваецца ў ім жыццё, яго праблемы? Што з'яўляецца крыніцай паэтычнага натхнення? Гэтыя пытанні сталі тэмай размовы карэспандэнткі газеты з Ірынай Касянковай — жыхаркай Наваельні, педагогам пачатковых класаў, паэткай.

Умногіх вашых вершах, Ірына Анатольеўна, знаходзіць адлюстраванне тэма Радзімы. Раскажыце пра яе, свае карані.
— Мой тата — беларус, мама — украінка. У свой час, калі гэта было модна, яны ездзілі на цаліну, там і пазнаёміліся. Затым вярнуліся на радзіму таты — у вёску Сямёнавічы. На жаль, цяпер гэта ўжо выміраючая веска. Мне вельмі цяжка гэта бачыць, разумець, што хутка ад яе застанецца толькі назва. Гэта характэрна і для многіх вёсак Расіі, адкуль родам мой муж Герман Анатольевіч.

— Як вы з ім пазнаёміліся?
— Пасля заканчэння школы я наступала ў Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча. Муж, па прафесіі ваенны, праходзіў у гэтым горадзе стажыроўку. Пасля замужжа, як жонка ваеннага, я вымушана была пакінуць Беларусь. Доўгі час мы жылі ў Сібіры, у Краснаярскім краі. Там я вучылася ў педагагічным вучылішчы, пачынала свой прафесійны шлях. Калі паступала, пазнаёмілася яшчэ з адной беларускай. Гэта выклікала настальгію па родным краі, па яго традыцыях. Падштурхнула да ўспамінаў і пачутая неяк па тэлевізары беларуская песня. Напэўна, дало пра сябе ведаць так званае пачуццё зямлі, дзе ты нарадзіўся, вырас. Гэта вельмі важна для людзей — помніць пра свае каран і, адчуваць іх.

— Гэтай думкай прасякнуты многія вашы вершы. Дарэчы, а хто быў іх першым чытачом?
— Мой муж. Аднойчы я прачытала яму верш "Памяць". Ён нагадаў мужу аб яго каранях, аб той вёсцы на Волзе, дзе жылі яго бабуля і дзядуля. Муж — яшчэ і мой крытык, даволі строгі. Адзначу і тое, што дзякуючы яму, мае вершы пабачылі свет, упершыню былі апублікаваны ў вашай газеце "Перамога".
А вось з філалагічнага пункту гледжання мяне кансультуе Ала Віктараўна Сіневіч, педагог беларускай мовы. Я паказваю ей кожны свой верш, яна тлумачыць мае памылкі, раіць кнігі, якія трэба пачытаць. Нягледзячы на свой узрост, мне не сорамна вучыцца ў яе. Я лічу, што чалавек, колькі ён жыве, столькі адкрывае для сябе штосьці новае.

— Ірына Анатольеўна, адкуль вы чэрпаеце натхненне?
— Нават не ведаю. Вельмі часта, з жыццёвых сітуацый, сведкай якіх даводзіцца быць. Аднойчы на прыпынку я сустрэла пажылую жанчыну. У яе па твары цяклі слёзы. Яе не прыняла сям'я сына. I ў гэтай жыццёвай трагедыі жанчыне ніхто не мог дапамагчы. Асэнсаванне гэтай сітуацыі вылілася ў верш "Адзінота". На самой справе, гэта вельмі цяжка — застацца аднаму, асабліва ў пажылым узросце.

— А якія яшчэ маральна-этычныя праблемы найбольш хвалююць вас?
— Адносіны да радзімы, да роднай мовы. Я лічу, што мы павінны гаварыць па-беларуску. Гэта так прыгожа, мілагучна. А тое, што людзі саромеюцца размаўляць на беларускай мове, гэтага я не разумею. Як педагог, я імкнуся паказаць прыгажосць роднай мовы сваім вучням. Я чытаю ім вершы маіх любімых паэтаў — Максіма Багдановіча, Янкі Купалы. Выбіраю такія вершы, якія дзеці маглі б абмеркаваць, выказаць свой погляд.

— А свае вершы чытаеце ім?
— Неяк на ўроку "Мая радзіма — Беларусь" у чацвёртым класе мы вялі размову аб Ефрасінні Полацкай. Я зачытала дзецям мае вершаваныя радкі аб падзвіжніцы зямлі беларускай. Гэта быў такі паэтычны экскурс у гісторыю, знаёмства з адной са знакавых яе постацяў.

— Ваша Ефрасіння, якая яна?
— Для мяне яна з'яўляецца сімвалам жаноцкасці і самаахвяравання. Гэта чалавек багаты духам. Яна ж магла выйсці замуж, была са знатнага роду. I пакінула ўсё гэта дзеля людзей, дзеля іх асветы. Ефрасіння Полацкая — гэта сімвал беларускай зямлі. Калі я чытала свой верш аб Ефрасінні дзецям, ім было цікава, у іх гарэлі вочы, яны суперажывалі гэтай жанчыне.

— Вы працуеце з дзецьмі. А ці ёсць у вашай творчасці вершы для іх?
— Я напісала калыханку для свайго ўнука Кірыла. Ёсць верш "Краіна юнацтва". Увогуле, шэраг вершаў прысвечаны школе, настаўнікам, прафесіі. Напэўна, дзякуючы ёй, пастаяннаму кантакту з дзецьмі, я душой адчуваю сябе 20-25 гадовай. Магчыма, гэтаму спрыяе і тое, што я — аптымістка. Лічу, што жыццё прыгожае ва ўсіх яго праявах.

— Ірына Анатольеўна, ці плануеце выпусціць зборнік вершаў?
— Калі гаварыць шчыра, аб гэтым я ўсур'ёз не думала. У мяне ёсць самаробны пробны зборнік. Ён быў падрыхтаваны да конкурсу паэзіі сярод настаўнікаў, у якім я прымала ўдзел. Зборнік выйшаў пад назвай "Роднае". Роднае для мяне — гэта мой род, мая сям'я, блізкія мне людзі. Гэта яшчэ і дзеці, якіх я вучу і вучыла. 3 многімі з іх я падтрымліваю сувязь і цяпер. Яны для мяне не чужыя. Паколькі кожнаму дзіцяці педагог аддае часціну сваёй душы. Настаўнік — гэта своеасаблівы творца, які "лепіць" чалавека, вучыць яго. І вышэйшая ўзнагарода ў гэтай нялёгкай справе — калі твой вучань вырастае сапраўдным чалавекам, ён поўны чалавечнасці.

— Што найбольш вам падабаецца ў людзях?
— Напэўна, у гэтым жыцці не атрымліваецца не грашыць, не дапускаць памылак. Але, калі чалавек дзесьці памыліўся, на мой погляд, ён павінен знайсці ў сабе сілы выправіць сітуацыю, пакаяцца. Калі кагосьці пакрыўдзіў — знайсці сілы папрасіць прабачэння.

— Ірына Анатольеўна, аб чым вы марыце?
— Мець шмат унукаў, каб у маёй сям'і, маіх дзяцей усё было добра, каб яны былі здаровыя. Мару і аб тым, каб, увогуле, усе людзі менш хварэлі, жылі ў міры і згодзе. Кажучы вершаванымі радкамі, жадаю ўсім шчаслівай долі, не зведаць жах вайны ніколі.

А. ДУБРОЎСКАЯ. "Перамога". №7